высока як вярба. Ваўк. Ухв. Пра высокую стройную дзяўчыну, жанчыну. СПЗБ 1, 389.
гнуцца як вярба. Кір. Пра старанную, працавітую дзяўчыну, жанчыну. ДА.
Дзеўкі як вярба - іх усюды перасаджваюць. Прык. Пра пераход маладой жанчыны ў хату мужа. Federowski, 95; Янкоўскі, 66.
нахіліцца як вярба. Фальк. Спачув. Пра самотную дзяўчыну. Янк., Пар., 112.
стройная як вярба. Гродз. Ухв. Пра зграбную, прыгожую дзяўчыну. Цыхун, 175.
гойдацца бы русалка на вярбе. Гл. русалка.
назбіраць як на вярбе груш назрываць. Іран. Пра безвыніковае збіранне. Янк., Пар., 110.
што як на вярбе грушкі. Іран. Пра тое, чаго не бывае ў жыцці. ПП 2, 313.
Паведаміць пра недакладнасьць