дзень
Без гаспадынькі хата што дзень без сонца. Пух. Прык. Пра важнасць прысутнасці гаспадыні ў хаце. Мін.-Мал., 1970, 158.
Век звекаваў як адзін дзень згуляў. Гл. адзін.
відна як у [белы] дзень. Ваўк. п., Мсцісл., Драг. Ухв. Пра добрую асветленасць (месяцам, электрычнасцю) у цёмную пару сутак. Federowski, 330; Бялькевіч, 108; СПЗБ 1, 250.
Госьць як і рыба: на трэці дзень сьмярдзіць. Гл. рыба.
доўгі як пятроўскі дзень. Глуск., Люб. Пра нешта вельмі доўгае, працяглае. Янк., Дыял., III, 157; АВНЛ. ≺ Пятроўскі дзень - самы доўгі дзень у годзе.
падобна як дзень да ночы. Ваўк. п., Мін. Іран. Пра нешта альбо некага абсалютна непадобных. Federowski, 209; Высл., 426.
Прыбяры пень, то будзе як белы дзень. Прык. Пра важнасць убрання, адзення для ўспрымання чалавека. Federowski, 316; БВ, 105.
рад як дзень сонцу. Рэч. Ухв. Пра шчырую радасць чалавека чаму-н. ЛЦ, 60.
узяцца за работу як пчолы ў цёплы дзень. Гл. пчала.
хадзіць як дзень пацяраўшы. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які разгублена, панура ходзіць, не ведаючы, што рабіць. Нар. лекс., 191; Юрчанка 1977, 212.
хмуры як асенні дзень. Няўхв. Пра чалавека ў благім настроі. Ройзензон, 79.
як мілы дзень. Лоеў. Ухв. Пра нешта вельмі добрае, прыемнае для чалавека. Янкова, 101.
як мілы день. Лоеў. Ухв. Пра мілага, прыветнага, прыгожага чалавека. Янкова, 226.
як пень у белы дзень. Гл. пень.
ясна як божы дзень. Пра што-н. бясспрэчнае. ФСБМ 1, 333.
як маладзён трох дзён [разумны]. Іран. Пра зусім не дасведчанага чалавека ў якой-н. справе. Васильев, 144.
гаварыць як тры дні не еўшы (не еў). Докш., Маз., Мядз., Навагр., Слон. Асудж. Пра чалавека, што марудна, ціха, невыразна гаворыць. Высл., 301; Мін.-Мал., 1974, 186.
жэрці як тры дні не еў. Івац., Хойн. Асудж. Пра чалавека, які прагна і шмат есць. Высл., 318; ЗЗайкі.
рабіць як тры дні не еўшы. Вілен. Няўхв. Пра чалавека, што марудна, павольна працуе. Sielicki, 162.
як тры дні нічога не еў. Краснап. Насмешл. Пра маруднага, вялага чалавека, што неахвотна бярэцца за работу. Бялькевіч, 233.
зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Гл. дождж.

Паведаміць пра недакладнасьць