жарабец
быстры як жарабец. Ваўк. п. Ухв. Пра здаровага, хуткага, спартыўнага чалавека. Federowski, 46.
вольны як жарабец. Маладз. Ухв. Пра вольнага, свабоднага чалавека. СЦБ, 133.
Дару ядлавец, каб пасля вяселля не бегаў як жарабец. Фальк. Вясельнае пажаданне мець вернага мужа. БВ, 53.
зарагатаць як жарабец. Слуцк. Няўхв. Пра вельмі гучны, задаволены смех каго-н. ТС 2, 76; Сержпутоўскі 1999, 63. Тое, што іржаць як жарабец.
вываліць зубы як кабыла да жарабца. Гл. кабыла.
запрагці як сівага жарабца. Зласл. Пра чалавека, якога моцна нагрузілі абавязкамі, цяжкой работай. Ройзензон, 71.
стары конь, а розум што ў жарабца. Гродз. Асудж. Пра чалавека старога, але не вельмі разважлівага. Арх. Гр.
Хвалілася аўца, што ў яе хвост як у жарабца. Брэсц. Прык. Пра чалавека, які хваліцца неіснуючымі якасцямі. ЛЦ, 56.
за кім хадзіць як жарабцы. Краснап. Асудж. Пра хлопцаў, што празмерна пускаюцца ў залёты. Бялькевіч, 170.
іржаць ек жэрэбец. Жытк. Няўхв. Тое, што зарагатаць як жарабец.

Паведаміць пра недакладнасьць