жонка
Хлеб не жона, з'еў да няма. Івац. Прык. Пра надзейнасць шлюбу, пастаянную прысутнасць жонкі ў сям'і. ЗВалодзінай.
многа як у ксяндза жонак. Гл. ксёндз.
дзянёк што жонка змоладу. Навагр. Ухв. Пра прыгожы, пагодны дзень. ЛЦ, 15.
самагонка як дурная жонка. Насмешл. Пра заганы і адмоўныя вынікі ад спажывання гарэлкі. Янк., Пар., 144.
смачна як старому маладая жонка. Гл. стары.
Усё воцат не водка, а кума не жонка. Гл. водка.
робіць як п'яны з жонкай сьпіць. Гл. п'яны.
без люлькі як без жонкі. Ваўк. п. Жарт. Пра цяжкасць абыходжання без люлькі для ахвотніка паліць. Federowski, 168.
язык доўгі як у жонкі. Валож. Насмешл. Пра балбатлівага, гаваркога мужчыну. ФА.
Як жонцы цяжка радзіць, так скупому доўг плаціць. Прык. Карэл. Насмешл. Пра скупога чалавека, якому цяжка аддаваць пазыку. АВНЛ.

Паведаміць пра недакладнасьць