жорны
скрытны як сподні жорнаў камень. Гл. камень.
роўны як мелін у жорнах. Гл. мелін.
трапіць як у жорны. Мін. Пра сітуацыю, у якой чалавека чакаюць значныя выпрабаванні і цяжкасці. ЛЦ, 62.
Язык што жорны: перамалывае і косці. Мін. Прык. Пра абгаворванне чалавека, асуджальныя размовы пра яго. ЛЦ, 47.
як паследняе ў жорны засыпаўшы. Воран. Спачув. Пра чалавека, які адчувае сябе забедаваным, разгубленым. Даніловіч, 241.

Паведаміць пра недакладнасьць