забіты
як на забітай бабе. Гл. баба.
накідаць як на забітую бабу. Гл. баба.
удадзіны як забіты. Лаг. Пра недапушчальнасць абгаворваць чалавека за вочы, што наносіць яму вялікі ўрон. Varłyha, 140. ≺ Удадзіны - завочна абвінавачаны.
Чалавек працавіты спіць ноччу як забіты. Прык. Пра чалавека напрацаванага, што моцна спіць. Jelski, 15.
спаць як забітый. Мсцісл., Слон., Слаўг. Івац. Пра чалавека, што моцна, не прачынаючыся, спіць. Янк., 408; Высл., 325; Юрчанка 1993, 121; Нар. слов., 76; ЗЗайкі.
вісець як на забітым чорце. Гл. чорт.

Паведаміць пра недакладнасьць