лад як у Адэльску на кермашы. Гл. Адэльск.
круціцца як цыган на кермашы. Гл. цыган.
валіць народ як на кірмаш. Слон. Пра інтэнсіўны рух людзей. Высл., 291.
з'язджацца так як на кірмаш. Ваўк. п. Пра вялікі збор народу. Federowski, 356.
спяшацца як шавец на кірмаш за ботамі. Гл. шавец.
як бы кірмаш які кішыць. Пра вялікае, шумнае зборышча людзей. Тарас на Парнасе.
азірацца як сабака на кірмашу, згубіўшы гаспадара. Гл. сабака.
выкручвацца як цыган (шавец) на кірмашу. Гл. цыган.
галасаваць дзе як на кірмашу. Ваўк. п. Няўхв. Пра крык, гучную, голасную гамонку ў памяшканні. Federowski, 99.
як пасля кірмашу. Пра стомленега чалавека. Санько, 212.
гучна як на кірмашы. Пра вялікі шум, гаману, мітусню. Янк., Пар., 47.
загаманіць як жыды на кірмашы. Гл. жыд.
круціцца як жулік на кірмашы. Гл. жулік.
народу як на кірмашы. Слон. Пра вялікі збор народу. Высл., 353.
талака як на кірмашы. Ваўк. п. Пра вялікую колькасць народу, мітусню, таўкатню. Federowski, 310. ≺ Талака - тут: таўкатня.
шум як на кірмашы. Слон. Высл., 422. Тое, што гучна як на кірмашы.
як асёл на кірмашы. Гл. асёл.
як людзей на кірмашы. Слуцк. Пра мноства некага. Сержпутоўскі 1998, 241.
Паведаміць пра недакладнасьць