крыж
баяцца як чорт крыжа. Гл. чорт.
белы як з крыжа зняты. Ваўк. Спачув. Пра збялелага чалавека, падобнага да нябожчыка. ФА.
выглядаць як чорт з-за крыжа. Гл. чорт.
глядзець як чорт з-пад крыжа. Гл. чорт.
манах бяжыць ад работы, як чорт ад крыжа. Гл. чорт.
надувся бы Нэсьцюр до крыжа. Гл. Нэсьцюр.
як з крыжа (храста) зняты. Ваўк. п., Мсцісл., Дзятл., Навагр. Спачув. Пра вельмі бледнага, стомленага, схварэлага чалавека. Federowski, 374; Юрчанка 1977, 213; Сержпутоўскі 1999, 31; Сцяшковіч, 615; Гілевіч, 166.
дрыжаць (знябожыцца) як чорт пад крыжам. Гл. чорт.
знішчыцца як чорт пад крыжам, а ліха думаць. Гл. чорт.
міна як у чорта пад крыжам. Гл. чорт.
скурчыцца як чорт пад крыжам. Гл. чорт.
стаяць як чорт пад крыжам. Гл. чорт.

Паведаміць пра недакладнасьць