Лазар
выглядаць як чысты Лазар. Ваўк. п. Спачув. Пра чалавека, які выглядае як нямоглы калека, хворы жабрак. Federowski, 170. ≺ Лазар - персанаж духоўнага верша, песні рэлігійна-хрысціянскага зместу. У яго аснове - евангельская прытча пра багацея і жабрака Лазара: пакрыты гнойнымі язвамі, ён паміраў, лежачы на сметніку супраць дома багацея.
ляжаць як Лазар. Ваўк. п. Спачув. Пра ляжачага хворага, інваліда. Federowski, 170.
як Лазор мучыцця. Кам. Спачув. Пра цяжкахворага, звычайна ляжачага калеку. СПЗБ 3, 90.

Паведаміць пра недакладнасьць