малады
майская травіца нібы маладая дзявіца. Гл. дзявіца.
смачна як старому маладая жонка. Гл. стары.
cэрца б'ецца як у маладога пеўня. Гл. певень.
разысціся як маладое піва. Гл. піва.
шумець як маладое піва. Гл. піва.
зажурыцца як малады. Маг. Насмешл. Пра журботу, сум чалавека пры развітанні са свабодай. Высл., 323.
натурысты як малады жарэбчык. Гл. жарэбчык.
Пажаніліся, што малады і стары конь спрэгліся. Гл. конь.
паказацца як малады месяц [і згінуў]. Гл. месяц.
сядзець як малады на вяселлі. Брасл. Насмешл. Пра нейчы заклапочаны, з адценнямі журботы і гордасці выгляд. Рабкевіч, 197.
дзеўкі як жаробкі маладыя, туды-сюды лятаюць. Гл. жаробка.

Паведаміць пра недакладнасьць