блукаць (сноўдацца) як Марка па пекле. Мін. Пра чалавека, які пакутуе, мусіць шмат хадзіць, рабіць розную работу, мець многа клопатаў і турбот. ЛЦ, 34. ≺ З павер'я пра Марка, які выпадкова трапіў у пекла.
ганяць як Марка (Марку) па пекле. Навагр., Дзятл., Крыч., Ваўк., Івац. Асудж. Пра чалавека, якога ўвесь час, не шкадуючы, куды-н. пасылаюць, прымушаюць рабіць што-н. Даніловіч, 233; Высл., 303; ФА; ЗЗайкі.
загінуць як Марка ў пекле. Мін. Спачув. Пра чалавека, які нясе непамерны груз клопатаў і турбот. ЛЦ, 106.
ісці як Марка з пекла. Мсцісл. Пра чалавека, што ідзе стомлены, спрацаваны, заклапочаны. Юрчанка 1977, 215.
маяцца як Марка ў пекле. Гор. Спачув. Пра чые-н. пакуты, клопаты, турботы. АВНЛ.
таўчыся як Марка ў пекле. Смал. п., Стаўб., Светл., Маз., Гродз., Стол., Няўхв. Ром., Бел., 310; Добр., Смол., 423; Нос., 143; Высл., 399; МК, 258; Цыхун, 193; ТС 5, 147; ФА. Тое, што блукаць (сноўдацца) як Марка па пекле.
хадзіць як святы Марка па пекле. Маладз. ФА. Тое ж.
цягацца як Марка па пекле. Смарг., Маладз. ФА. Тое ж.
цягаць як чорт Марку па пекле. Гл. чорт.
Паведаміць пра недакладнасьць