млін/млын
малоць (языком) як пусты млін. Ваўк. п., Жытк., Кліч. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. Federowski, 176; ТС 4, 271; ДА.
грукату дзе як у мліне. Ваўк. п., Мін., Слон. Пра моцны шум, гоман, грукат дзе-н. Federowski, 188; Высл., 308.
пытляваць як млын. Ваўк. п. Асудж. Federowski, 253. Тое, што малоць (языком) як пусты млін.
круціцца як кола ў млыне. Гл. кола.
пылу як у млыне. Пра цэлае воблака пылу. Янк., Пар., 135.
у галаве як у млыне (шуміць). Гродз. Пра моцны шум у галаве. СПЗБ 1, 406.
цягнуць бы конь на млыне. Гл. конь.
язык лятае як камень у млыне. Гл. камень.

Паведаміць пра недакладнасьць