мокры
напасці як на мокрага блохі. Глыб. Насмешл. Пра напад на кагосьці нейкіх агрэсіўных, непрыязных, варожых людзей. Рабкевіч, 130.
есці як мокрае гарыць. Люб. Няўхв. Пра павольнае з неахвотай спажыванне стравы. ФА.
рабіць як мокрае гарыць. Астр., Гродз., Дзярж., Івац., Хоц., Стаўб., Стол. Няўхв. Пра павольнае, маруднае, як бы нехаця выкананне працы. СПЗБ 4, 232; Цыхун, 197; МК, 313; ЛЦ, 130; ФА; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі.
кідацца як той кот, што увяз у мокрай гліне. Гл. кот.
як мокраю анучаю па зубах. Гл. ануча.
прыцягнуцца як мокрая мыш. Гл. мыш.
стаяць як разінька мокрая. Гл. разінька.
сшурпіцца як мокрая курыца. Гл. курыца.
як мокрая варона. Гл. варона.
як мокрая курыца [прышла]. Гл. курыца.
накінуцца як на мокрую анучу. Гл. ануча.
узлёгчыся як на мокрую шапку. Гл. шапка.
усунуцца як на мокрую анучку. Гл. анучка.
посунуцца бу мокры воўк. Гл. воўк.
як мокрый лапаць. Гл. лапаць.

Паведаміць пра недакладнасьць