мяса
Вантроба не мяса, а ўдава не дзеўка. Прык. Іран. Пра немагчымасць замяніць мяса вантробай, а ўдаву дзяўчынай. Federowski, 326.
дакучаць як сытае мяса. Маст. Іран. Пра надаедлівага чалавека. Даніловіч, 254.
збрыднуць як сытае мяса. Ваўк. п. Іран. Federowski, 352. Тое, што дакучаць як сытае мяса.
Мужык не мядзведзь, а мяса аб'есць. Гл. мядзведзь.
Мужык не сабака, а мяса выесць. Гл. сабака.
сораму як у пеўня мяса на шпорах. Гл. певень.

Паведаміць пра недакладнасьць