мятла
як метла. Лоеў. Ухв. Пра ўвішную, спрытную маладую жанчыну. Янкова, 66.
парасёнак як метла. Лоеў. Няўхв. Пра дужа хуткае, рухлівае парася. Янкова, 167.
праворны як мятла ў руках. Ухв. Пра энергічнага, працавітага, увішнага чалавека. ЛА, 25.
працаваць як мятла. Рэч. Ухв. Пра добрую, энергічную працу. ЛЦ, 30.
сядзець як мыш пад мятлой. Гл. мыш.
чыста дзе як мятлою вымеў. Ваўк. п. Ухв. Пра чысціню дзе-н. Federowski, 71.
як мятлою вымела (змяло, змецена) каго, што. Ваўк. п., Слуцк., Слон. Пра абсалютнае знікненне чагосьці альбо кагосьці. Federowski, 374; Сержпутоўскі 1999, 36; Высл., 429.

Паведаміць пра недакладнасьць