неба
брахаць як сабака на неба. Гл. сабака.
вясёлы як у неба ўзяты. Паст. Ухв. Пра шчаслівага, задаволенага чалавека. СПЗБ 5, 553.
далёка як да неба. Чэрв., Пін. Пра вялікую дыстанцыю, што дзеліць рэчы, людзей і даты. Мін.-Мал., 1977, 29; Нар. скарбы, 146.
ждаць як з неба пасланца. Ваўк. п. Пра чаканне добрых вестак. Federowski, 364.
пайсці ўгору як цыган па драбінах на неба. Гл. цыган.
сіні як неба. Ухв. Пра нешта прыемнага сіняга, блакітнага колеру. Янк., Пар., 147.
так падобна як неба да зямлі. Ваўк. п. Іран. Пра нешта зусім непадобнае. Federowski, 209.
трапіць як пальцам у неба. Гл. палец.
трэба як воўк на неба. Гл. воўк.
убачыць як свіння неба. Гл. свіння.
як гром з яснага неба. Гл. гром.
як да неба. Мсцісл. Юрчанка, 182; ТС 3, 177. Тое, што далёка як да неба.
як з неба зваліўся. Бар., Мсцісл. Няўхв. 1. Пра чалавека, які не разумее простых рэчаў. 2. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. АВНЛ; Юрчанка, 184.
як з неба спаў. Ваўк. п. Federowski, 287. Тое ж.
як неба з зямлёй. Лід., Стаўб. Пра нешта, некага зусім розных, процілеглых. МК, 311.
як неба і зямля. Мсцісл. Юрчанка 1977, 237. Тое, што як неба з зямлёй.
адзін як месячык у небе. Гл. месячык.
багата як зорак на небе. Гл. зорка.
праўда як Бог на небе. Гл. Бог.
такая доля, як у небе столя. Стол. Іран. Пра адсутнасць у чалавека добрай долі. ТС 2, 30.
такая праўда як жураўлі ў небе. Гл. журавель.
трэба як воўк на небе. Гл. воўк.
як бог на небе, так пан на зямлі. Гл. Бог.
добра як у небі. Ваўк. п. Ухв. Пра стан поўнага задавальнення, шчасця. Federowski, 78.
Доля, доля як у небі столя - нема ў небі столі, нема ў мене долі. Тое, што такая доля як у небе столя.
хадзіць як лунь па небу. Гл. лунь.

Паведаміць пра недакладнасьць