нож
дрыжаць як вяроўка перад нажом (ножыкам). Гл. вяроўка.
рэзаць языком як нажом. Пра вострыя, калючыя, непрыемныя словы. Янк., 425.
сэрца як нажом кроіць. Пра чалавека, які моцна нешта перажывае. Санько, 186.
як нажом па сэрцы каму. Няўхв. Пра што-н. непрыемнае, нясцерпнае, такое, што выклікае душэўны боль. ФСБМ 2, 70.
як нажом па шыі. Ваўк. п. Няўхв. Пра нейкае вельмі вострае патрабаванне. Federowski, 301.
як нажом адрэзала. Мсцісл., Івац. Пра рашучы адказ, спыненне чагосьці ці кагосьці. Юрчанка, 191; ЗЗайкі.
лёгка як нож у булку. Мсцісл. Пра простае, лёгкае выкананне работы. Юрчанка, 174.
рэзучы ек нож. Стол. Няўхв. Пра чалавека з вострым характарам. ТС 4, 346.
як бы на чыё горла нож гастрылі. Гл. горла.
як нож у сэрца ўбіў. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які нечым вельмі моцна ўразіў субяседніка. Federowski, 273.
як шавецкі нож - і боты шыць, і бульбу крышыць. Ушацк. Пра чалавека альбо прадмет, здатных на розныя функцыі. Барадулін, 89.

Паведаміць пра недакладнасьць