ноч
брыдка як ноч. Беласт. Няўхв. Пра жанчыну непрыгожую, цёмную тварам, змрочную. Высл., 288.
дожч бы в рабінову ноч. Івац. Пра вялікі дождж з бурай. ЖН, 8.
доўгі як піліпаўская ноч. Глуск. Пра нешта вельмі доўгае і працяглае. Янк., Дыял., III, 157.
страшны як ноч. Нясв. Пра некага альбо нешта страшных, змрочных, трывожных. ФА.
так цёмна [зрабілася] як ноч. Чэрык. Пра наступленне цемнаты ўдзень, прыкладам, перад бурай. Высл., 397.
цёмна ек ноч. Жытк. Няўхв. Пра неадукаваную, недалёкую жанчыну. ТС 5, 268.
чорны як асенняя ноч. Няўхв. Пра нешта вельмі цёмнае, да чарнаты. Янк., Пар., 192.
чорны як ноч. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 66. Тое ж.
як дзень і ноч. Гл. дзень.
як цёмная ноч каму што. Астр., Івац. Пра нешта незразумелае каму-н. Даніловіч, 262; ЗЗайкі.
як цёмная ноч. Слон. Няўхв. 1. Пра некага прыгнечанага, расстроенага, засмучанага. 2. Свісл. Пра некага моцна п'янага. Даніловіч, 262.
ясна як цёмная ноч. Паст. Іран. Пра зусім няясную сітуацыю. Высл., 432.
вырачыць вочы як жаба з ночы. Гл. жаба.
так падобна як дзень да ночы. Гл. дзень.

Паведаміць пра недакладнасьць