падсмалены
бегаць/бегчы як падсмалены. Ваўк. п. Пра чалавека, які рашуча, шпарка пабег. Federowski, 30, 31; Юрчанка, 193.
мечацца як падсмалены заяц. Гл. заяц.
мечацца як падсмалены пацук. Гл. пацук.
як падсмалены. Насмешл. Санько, 70. Тое, што бегаць як падсмалены.
як чорт падсмалены. Гл. чорт.

Паведаміць пра недакладнасьць