пастол
вываліць як з пастала. Ваўк. п. Груб. 1. Пра нешта выкінутае бруднае, непрыемнае. 2. Пра грубыя, брыдкія словы. Federowski, 345.
ляпнуць як з пастала. Сак. п., Ваўк. п., Гродз. Асудж. Пра чалавека, які сказаў не да месца, недарэчна, Federowski, 161; Янкоўскі 1968, 220; Даніловіч, 227. ≺ Пасталы - лапці (поўдзень Беларусі); у некаторых гаворках пасталы - лапці са скуры.
прыстаць як смала да пастала. Гл. смала.
на стале як на пастале. Карэл. Асудж. Пра неахайнасць у хаце. Даніловіч, 237.
ляпнуць як пасталом па вадзе. Гродз., Івац. Асудж. Пра чалавека, які сказаў нешта недарэчна, непрыстойна, брыдка. Цыхун, 186; ЗЗайкі.
снег падае як пасталы. Івац. Пра снег камякамі. ЗЗайкі.
мужык як пастол. Драг. Абразл. Пра непрывабнага, нехлямяжага мужа. Скарбы, 90.
Хай будзе мужык як пастол - сядаві яго за стол. Пін. Прык. Пра неабходнасць ветлівага абыходжання і з простым чалавекам. БВ, 123; БД, 308.
потрібный як чортовы постолы. Гл. чорт.

Паведаміць пра недакладнасьць