плечы
як гара з плеч спала (звалілася). Гл. гара.
як што з плеч ссунулася. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека, які адчуў вялікую палёгку. Federowski, 237; Санько, 69.
як за плечы кінуць. Дзятл., Жабін. Ухв. Пра чалавека, які хутка з'еў абед. Сцяшковіч, 615; Ганчук, Касцючык, 85.
Навука не горб, за плячамі не нясці. Гл. горб.
Лайка не нагайка: на плячах не ляжыць. Гл. нагайка.
бяспечны як у Бога за плячыма. Гл. Бог.
жыць як у Бога за плячыма. Гл. Бог.
матляцца як торба за плячыма. Гл. торба.
сядзець як у Бога за плячыма. Гл. Бог.
як за плячыма жыць. Стаўб. Ухв. Пра бяспечнае, бестурботнае жыццё кагосьці. МК, 310.
жыць як у мацеры за плячымі. Гл. маці.

Паведаміць пра недакладнасьць