торба
матляцца як торба за плячыма. Івац. Няўхв. Пра чалавека, які з-за сваёй лёгкадумнасці ніяк не знойдзе сябе ў жыцці. ЗЗайкі.
жывот як торба. Няўхв. Пра нейчы занадта тоўсты сыты жывот. Янк., Пар., 62.
жыць як торба без поварзаў. Шчуч. Пра беднае неўладкаванае жыццё. Даніловіч, 254. ≺ Поварзы (устар.) - завязка.
морда як торба. Смал. п. Груб. Пра сыты непрывабны твар чалавека. Добр., Смол., 900.
напхацца як торба. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека, які занадта наеўся. Добр., Смол., 453.
насіцца як пісаная торба. Іран. Пра жанчыну рухавую, увішную. Нос., 116.
нярушны як торба на круку. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які сядзіць нерухома і нічога не робіць. Высл., 357.
прапасці як торба жыта. Свісл. Насмешл. Пра нешта зусім, бясследна зніклае. Даніловіч 2010, 91.
пэрыбэгла бы старца торба до сэла. Гл. старац.
як торба. Мсцісл. Насмешл. Пра кагосьці поўнага, сытага. Юрчанка, 195.
насіцца як дурны з торбай. Гл. дурны.
бегчы (пабегчы) услед за кім як конь за торбай з аўсом. Гл. конь.
насіцца як з пісанай торбай. Бял., Івац., Светл. Няўхв. Нос., 116; Мат., 63; АВНЛ; ЗЗайкі. Тое, што насіцца як дурны з з торбай.
вышыкацца (вышаптацца) як рак (у торбе). Гл. рак.
капацца (грэбацца, поркацца) як сляпы ў торбе. Гл. сляпы.
капацца як сляпы ў торбе. Гл. сляпы.
марнавацца як грэцкі блін у торбе. Гл. блін.
парадак як у дурнога ў торбе. Гл. дурны.
пароцца як сляпы ў торбе. Гл. сляпы.
пароцца як старац у торбе. Гл. старац.
разгуляцца як сабака ў торбе. Гл. сабака.
шукаць як сляпэй у торбе. Гл. сляпы.
як Пятруля ў торбе. Гл. Пятруля.
як Пятруся ў торбе. Гл. Пятруся.
як у дзеда ў торбе дзе. Гл. дзед.
як у жабрака ў торбе дзе. Гл. жабрак.
як у жыда ў торбе дзе. Гл. жыд.
як у Яся ў торбе дзе. Гл. Ясь.
гаварыць як у торбу класці. Няўхв. Відаць, пра чалавека, які зашмат гаворыць. Ляцкий, 63.
углядацца (дзівіцца) як сляпы ў торбу. Гл. сляпы.
як торбу з плеч скінуць. Свісл. Ухв. Пра чалавека, што пазбавіўся клопатаў, цяжкасцей, непрыемнасцей. Даніловіч, 255.
як ваду ў торбу ліць. Гл. вада.
гэгак ты да морды як сабака да торбы. Гл. сабака.
сыпацца як з дурной торбы. Мсцісл. Няўхв. 1. Пра несупынны снег. 2. Пра пустую гаворку некага. Юрчанка, 184.

Паведаміць пра недакладнасьць