старац
абарваны (абнасіцца) як [той] старац. Сміл., Мсцісл. Няўхв. Пра бедна апранутага, неахайнага чалавека. Шатэрнік, 3; Юрчанка 1969, 31.
боўтаць языком як старац пугаю. Ганц. Няўхв. Пра чалавека, што без толку шмат гаворыць. ДА.
брадзіць па хатах як старац на Вялікдзень. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, што любіць хадзіць на бяседы, пасядзелкі. Высл., 288.
з торбаю як старац. Няўхв. Пра некага бедна апранутага, непрыгляднага. Янк., Пар., 66.
не хоча як старац саракоўкі. Іран. Пра чалавека, які нечага вельмі хоча, хоць і не паказвае гэтага. Янк., 417. ≺ Саракоўка - дзве грыўні дваццаць капеек; таксама даўняя мерка гарэлкі: адна саракавая частка вядра.
пароцца як старац у торбе. Лаг. Няўхв. Пра чалавека, што доўга, марудна, безвынікова поркаецца з нейкай работай. Varłyha, 90.
спыніцца як старац на ростаньках. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які раздумвае, праяўляе нерашучасць. ЛЦ, 122.
трымацца (дзяржацца; прыстаць) як старац за плот (плоту, каля плоту, да плоту). Ваўк. п., Маз., Петр., Рэч., Іўеў., Стаўб., Сміл., Пух., Лід., Ганц. Няўхв. Пра чалавека, які сутаргава трымаецца звычнага, стандартнага, не шукаючы новых шляхоў, метадаў, новых поглядаў. Нос., 164; Ром., Бел., 294; Ляцкий, 10; Federowski, 95, 314; Сержпутоўскі 1999, 134; Янкоўскі 1971, 42; Высл., 401; Мін.-Мал., 1970, 171; Шатэрнік, 232, 233; Сцяшковіч, 618; ФА.
хадзіць як старац. Смал. п., Крыч., Жытк. Няўхв. Пра чалавека, што не клапоціцца пра знешні выгляд. Добр., Смол., 569; Бялькевіч, 490; ТС 5, 96.
очэпіць торбу ек старэц. Стол. Няўхв. Пра непрэзентабельны знешні выгляд кагосьці. ТС 5, 144.
пэрыбэрэгла бы старца торба до сэла. Кобр. Пра нешта, што дазволіла пратрымацца ў цяжкай сітуацыі. ФА.
[рабіць] што как старца за бараду тягнить. Смал. Іран. Пра маруднае выкананне нейкай справы. Добровольский ІІІ, 57.
такі хорошы ек у старца калошы. Жытк. Насмешл. Іран. Пра не вельмі прыгожага чалавека. ТС 5, 254.
як у старца кіёў чаго. Мсцісл. Іран. Пра мноства нейкіх малаважных прадметаў у чалавека. Юрчанка, 174.
праціўна як старцу грыўна. Іран. Кпіны з таго, хто прыкідваецца, быццам нешта вартаснае яму не даспадобы. Крэмнеў, № 939.
жыць як старцы сапрынаўскія. Няўхв. Пра бедных людзей. Юрчанка 1969, 74. ≺ Сапрынаўскія - ад назвы вёскі Сапрынаўка Мсціслаўскага р-на, жыхары якой раней жылі бедна, жабравалі.
збірацца як старцы на абед. Касц. Няўхв. Насмешл. Пра людзей, якія марудна збіраюцца, павольна ідуць. ЛЦ, 38.
плесціся як старцы на фэст. Мін. Няўхв. Пра нейчую павольную хаду. ЛЦ, 118.
плесціся як у свята старцы на пабіранне. Гл. свята.
пяяць як баркулабаўскія старцы. Касц. Няўхв. Пра непрыемны, нязладжаны спеў нейкіх людзей. ЛЦ, 26.

Паведаміць пра недакладнасьць