пусты
барабаніць як пустая бочка. Гл. бочка.
гудзець (грымець) як пустая малатарня. Гл. малатарня.
плявузгаць як пустая мельніца. Гл. мельніца.
гаварыць як з пустога ветру. Гл. вецер.
пацеха як з [пустога] меха. Гл. мех.
хазяін як ад пустога дому закрутка. Гл. дом.
унурыцца як конь над пустой кармушкай. Гл. конь.
хазяйка як ад пустой бочкі затычка. Гл. бочка.
гаварыць як у пустую бочку. Гл. бочка.
малоць языком як пусты млін. Гл. млін.
стукаць як у пусты збан. Гл. збан.
прытаіцца як пацук у пустым засеку. Гл. пацук.
уздыхаць як стары конь перад пустым цэбрам. Гл. конь.
як пустым мяшком па галаве стукнуты. Гл. мяшок.
грукацець бы на мосце, як вязуць пустыя бочкі. Гл. мост.
як на пустэй (пустый) канец. Гл. канец.

Паведаміць пра недакладнасьць