выгнаць як сонца пчолак. Гл. сонца.
руплівы як пчолка. Памянш. Маг. Ухв. Пра руплівага, працавітага, стараннага, чалавека. Высл., 380.
гудуць як пчолкі. Памянш. Ваўк. п., Уздз. Ухв. Пра вясёлае спяванне, гамонку сабраных людзей. Federowski, 120; Мін.-Мал., 1970, 146.
як пшчолка паляцець. Памянш. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека (жанчыну), які весела адпраўляецца ў белы свет. Federowski, 160.
Паведаміць пра недакладнасьць