сонца/слонца/слонка
ясны як [яснае] слонка. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта, некага вельмі светлых, ясных. Federowski, 125; Янк., 447.
белая як слонца. Стаўб. Ухв. Відаць, пра прывабную дзяўчыну. МК, 66.
без гаспадынькі хата што дзень без сонца. Гл. дзень.
выгнаць як сонца пчолак. Ухв. Пра нейкія абставіны, якія прымусілі людзей выйсці на вуліцу. Янк., Пар., 29.
дзіця да маці як краска да сонца. Гл. краска.
дзіця цягнецца да маці як сланечнік да сонца. Гл. сланечнік.
Жаданая праца як узыход сонца. Гродз. Прык. Пра стымулюючае ўздзеянне любімай працы на чалавека. Цыхун, 182.
ззяць як сонца. Мсцісл. Ухв. Пра нешта вельмі прывабнае, бліскучае. Бялькевіч, 213.
злосны як сонца ў завіруху. Няўхв. Пра чалавека са зменлівым, халодным характарам. Янк., Пар., 75.
зерно (пшеница) як сонце. Смал. п., Ухв. Пра буйное, даспелае, высокай якасці зерне. Добр., Смол., 283, 757.
Праўда - як сонца: далонню не закрыеш. Мін. Прык. Пра ўсемагутнасць праўды. ЛЦ, 45.
Праўда ясная як сонца. Чэрык. Прык. Ухв. Пра чыстую, незамутнёную праўду. ЛЦ, 45.
Удаўцова і ўдавінае сэрца як зімовае сонца, а малайцова і дзявоцкае як летняе сонца. Прык. Пра перавагу першых пачуццяў над пазнейшымі. Federowski, 318.
Удаўцова сэрца як маёвае сонца. Прык. Чалавек, многа перажыўшы, больш стрыманы ў пачуццях. Аксамітаў, 263.
чакаць як сонца з-за хмары. Пруж. Пра моцнае чаканне некага жаданага. ФА.
як сонца дзяўчына. Капыл. Ухв. Пра прыгожую дзяўчыну. ДА.
рад як дзень (свет) сонцу. Гл. дзень.
зморшчыцца як грыб на сонцы. Гл. грыб.
жмурыцца як кот на сонцы. Гл. кот.
прыгрэцца як кот на сонцы. Гл. кот.

Паведаміць пра недакладнасьць