рабін
ківацца як рабін над талмудам. Мін. Насмешл. Пра марудную, нудную работу над нечым. ЛЦ, 21.
мармытаць як рабін малітву. Няўхв. Пра невыразнае манатоннае мармытанне. Янк., Пар., 102.
мудраваць як рабін. Насмешл. Пра чалавека, які нешта камбінуе, мудруе. Янк., Пар., 105.
наўчоны як рабін. Ваўк. п. Жарт. Пра чалавека, які занадта мудруе. Federowski, 255, 260.
разумны як рабін. Рэч. 1. Ухв. Пра дасведчанага чалавека. 2. Іран. Пра кагосьці не зусім дасведчанага. Pietkiewicz, 390.
разумны як рабін жыдоўскі. Dybowski, 17. Тое, што разумны як рабін.
хітры як рабін. Пра кагосьці хітрамудрага, вынаходлівага. Янк., Пар., 182.
як любавицкій рабин [як рехниць слова - па изби пах пайдзець]. Смал. п. Насмешл. Пра дзіўнаватага недалёкага чалавека. Добр., Смол., 764. ≺ З алюзіяй да мясцовага персанажа.
разумны як рабінавы штаны. Гл. штаны.

Паведаміць пра недакладнасьць