ражон
сядзець як на ражнах. Ашм., Гродз. Пра чалавека ў стане крайняй фізічнай актыўнасці, немагчымасці спакойна ўседзець на адным месцы. Даніловіч, 237.
пакручвацца як на ражне. ФСБМ 1, 77. Тое ж.
На чужыне што на ражне. Прык. Маз. Пра няўтульнае, неспакойнае жыццё на чужыне. ПП 1, 291.
лезці як чорт на ражон. Гл. чорт.
пацеха як ражон. Ваўк. п. Пра таго, хто цешыцца без прычыны, а пацеха можа выйсці бокам. Federowski, 208; Нос., 135; Dybowski, 188; Аксамітаў, 205; Васильев, 23.
худы як ражон. Жытк., Стаўб. Няўхв. Пра кагосьці вельмі худога. ТС 5, 259; МК, 112.
закруціцца як уюн на рожне. Гл. уюн.

Паведаміць пра недакладнасьць