рот
бясслоўны як вады ў рот набраў. Гл. вада.
Гаспадарку вадзіць - не разінуўшы рот хадзіць. Прык. Пра складанасці вядзення гаспадаркі. Янкоўскі, 22.
Горла як прорва, праглынець, што ў рот пападзець. Гл. прорва.
жраць як не ў свой рот. Дзятл. Асудж. Груб. Пра чалавека, які зашмат есць. ФА.
маўчаць як гаўном рот замазаўшы. Гл. гаўно.
маўчаць быццам поўны рот кашы. Мін., Хоц. Няўхв. Пра маўчанне кагосьці, ад каго чакаюць слова. ЛЦ, 65.
маўчаць нібы ў каго рот зашыты. Мін., Хоц. Няўхв. Пра ўпартае маўчанне каго-н. ЛЦ, 65.
маўчаць як вады ў рот (у губы) набраў (набраўшы). Гл. вада.
Навука не піва - у рот не ўльеш. Гл. піва.
есці (жалубаць) як не сваім (як чужым) ротам. Брасл., Гом., Дзярж., Зэльв., Івац., Карэл., Жабін. Пра маруднае і неахвотнае, без апетыту спажыванне ежы. Юрчанка 1969, 114; Мат. Гом., IV, 138; Высл., 317; Нар. слов., 35; Мат., 174; Даніловіч, 238; ЗЗайкі.
гаварыць як з воўнаю ў роце. Гл. воўна.
замінаць як скула ў роце. Гл. скула.
лішні як гнілы корань у роце. Гл. корань.

Паведаміць пра недакладнасьць