сарока
белабокі як сарока. Пра рабога каня ці іншую жывёліну. Янк., Пар., 16.
выскачыць як сарока на вербе. Гродз. п. Жарт. Пра нечаканае з'яўленне кагосьці. Federowski, 345.
жыць як сарока на калу. Мін. Няўхв. Пра неўладкаванае жыццё часовы прытулак дзе-н. Высл., 320.
застракатаць як сарока на дождж. Мін. Няўхв. Пра гучную, гарачую жаночую гаворку, балбатню. ЛЦ, 65.
затрашчаць/трашчаць як сарока. Стаўб., Мядз. Няўхв. СЦБ, 155; ФА. Тое, што застракатаць як сарока на дождж.
лахандзець як сарока. Ваўк. СРЛГ, 66. ≺ Лахандзець - шмат гаварыць. Тое, што застракатаць як сарока на дождж.
скергетаць ек сорока. Жытк. Няўхв. Пра нейчы адрывісты рэзкі смех. ТС 5, 41.
стаяць як сарока на калу. Рэч. Няўхв. Пра нейчае няпэўнае становішча. ЛЦ, 123.
сядзець як сарока на калу. В.Дзв. Няўхв. СПЗБ 4, 369. Тое ж.
тырчаць (сядзець, круціцца) як сарока (варона) на палцы (калу). Уздз., Слон., Смарг., Гом. Няўхв. Высл., 402; ФА. Тое ж.
угледзецца як сарока на костку. Валож. Пра нейчы пільны цікаўны погляд. Высл., 403.
хата як сарока бяз хваста: бяз хлявоў, бязь сяней. Ушацк. Жарт. Пра незакончаны будынак, сялібу. Барадулін, 120.
хітрая як сарока. Віл. Пра хітрую жанчыну, якая ўсё ўгледзіць. СПЗБ 5, 305.
шныраць як сарока на падворку. Карэл. Няўхв. Пра цікаўнага, дападлівага чалавека. Сцяшковіч, 619.
шчабятаць як сарока. Івац. Шпилевский, 187; Киркор, 239; Federowski, 192; 297; ЗЗайкі. Тое, што застракатаць як сарока на дождж.
як сарока на хвасце. Ваўк., Воран. Пра вельмі хуткае распаўсюджванне плётак, чутак, навінаў. Даніловіч, 246.
жанкі як сарокі. Слон. Жарт. Пра шчабятлівых жанчын. Высл., 318.
зляцецца як сарокі. Жарт. Пра жанчын, што сабраліся гуртам. Янк., Пар., 75.
у роце як сарокі начавалі. Слон. Пра благое адчуванне ў роце пры хваробе, пахмеллі. Высл., 402.

Паведаміць пра недакладнасьць