смерць
белы як смерць. Ваўк. п., Івац., Чэрв. Пра вельмі бледнага чалавека. Federowski, 30; ФА; ЗЗайкі.
забыцца як на смерць. Лаг. Пра поўнае забыццё нечага, некага. Высл., 322.
збялець як смерць. Ваўк. п., Слон. Пра чалавека, што моцна збялеў з перапуду, з-за млосці ці чаго іншага. Federowski, 373; Высл., 326.
пайсці як багатаму па смерць. Гл. багаты.
пайсці як па смерць (што за смерцю). Ваўк. п., Жлоб., Нясв., Мядз., Нясв., Ашм. Пра доўгую адсутнасць каго-н. Federowski, 211; Янк., 419; Высл., 360; ФА; Даніловіч, 241.
спалатнелы як смерць. Спачув. Пра моцна збялелага (як палатно) чалавека. Санько, 185.
страшны як смерць. Навагр. п. Абразл. Пра кагосьці вельмі непрыгожага, з непрыемным і агідным выразам твару. Federowski, 292.
хадзіць як коньска смерць па выгане. Зэльв. Няўхв. Пра кагосьці, хто без справы, без сур'ёзнага занятку ходзіць, лазіць і пад. Даніловіч, 230.
ходить як на смерть осужденный. Смал. п. Спачув. Пра панурага, паніклага чалавека. Добр., Смол., 543.
ходить як смерть живая. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека вельмі страшнага незвычайнага выгляду. Добр., Смол., 848.
хадзіць як стары воўк смерці шукаючы. Гл. воўк.
худы як смерць. Слон. Няўхв. Пра кагосьці вельмі худога (адны косці). Высл., 414.
цягнуцца як казіная смерць. Вілен. п., Івац. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі марудна ідзе. Federowski, 57; ЗЗайкі.
〈як〉 смерць казіная. Навагр. Насмешл. Пра вельмі худога, змарнелага чалавека. Даніловіч, 250.
баяцца як смерці. Навагр. п. Пра вельмі моцны, панічны страх. Federowski, 20.
шукаць як воўк смерці. Гл. воўк.
есці як перад смерцю. Пра вялікі апетыт, як апошні раз есці. Янк., Пар., 59.
як са смерцю пацалаваўся. Мёр. Насмешл. Пра вельмі бледнага чалавека. ДА.

Паведаміць пра недакладнасьць