ступа
баба як ступа. Чыж., Астр. Няўхв. Пра тоўстую жанчыну. СПЗБ 4, 614; Даніловіч 2008, 137.
рухавая як ступа. Чэрык. Іран. Пра зусім нерухавую жанчыну. ЛЦ, 74.
тоўстая як ступа. Кругл., Мсцісл. Няўхв. ФА; Юрчанка, 198. Тое, што баба як ступа.
Век пражыць як у ступе пратаўчы. Уздз., Лоеў., Лельч., Люб., Бярэз., Слуцк., Віл. Прык. Няўхв. Пра цяжкое нецікавае жыццё. Мін.-Мал., 1970, 159; БФМ, 242; БФГ, 171; Янкова, 65; СПЗБ 4, 614; АВНЛ; ФА; БД, 146; Гілевіч 2007, 120.
дзень пратоўкся як таўкач у ступе. Рэч. Няўхв. Пра змарнаваны дзень. ЛЦ, 29.
кідацца як таракан у ступе. Гл. таракан.
таўчыся як табак у ступе. Гл. табак.
насіцца ек дурэнь со ступою. Гл. дурань.
ідэ да гопае, бы ступу тоўчэ. Драг. Няўхв. Пра непрыгожую хаду кагосьці. Нар. слов., 142.
прыперціся як сляпы да ступы. Гл. сляпы.

Паведаміць пра недакладнасьць