пропав як бы хапун ёго ўкрав. Гл. хапун.
глядзець з-пада лба, бы нешта ўкраў. Рэч. Пра насуплены, устрывожаны погляд каго-н. Pietkiewicz, 375.
так стараўся як бы подмаз украў. Гл. подмаз.
аглядвацца як парася ўкраўшы. Гл. парася.
даць як украўшы. Ваўк. п., Бераст., Смарг. Няўхв. Пра малую колькасць дадзенага, выдзеленага. Federowski, 73; Нос., 31; Даніловіч, 258; Sielicki, 158; ФА.
стаяць як у бога цялё ўкраўшы. Гл. Бог.
Паведаміць пра недакладнасьць