цень
блукаць як цень. Пра вельмі аслабленага, хворага чалавека. Янк., Пар., 18.
не жывець, а як цень тлеець. Спачув. Пра цяжка хворага, аслабленага чалавека. Ляцкий, 30.
плесціся як цень загробная. Слон. Спачув. Высл., 367. Тое, што блукаць як цень.
слабы як цень на вадзе. Старадар. Спачув. СПЗБ 4, 476. Тое ж.
стаць як цень. Пруж. Спачув. Санько, 185; Босак, 32. Тое ж.
хадзіць следам як цень. Слуцк. Няўхв. Пра вельмі назойлівага, неадчэпнага чалавека. Сержпутоўскі 1998, 72.
хадзіць як цень (сцень). Ваўк. п., Добр., Навагр., Саліг., Івац. Спач. Federowski, 48; Сержпутоўскі 1999, 81; ЖНС, 164; ДА; ЗЗайкі. Тое ж.
як цень цяняцца. Слон. Даніловіч, 262. Тое ж.
не адчапіцца ад каго як ад ценю. Янк., Пар., 112. Тое, што хадзіць следам як цень.
разбегчыся хто куды, як кураняты ад ценю каршуна. Гл. куранё.

Паведаміць пра недакладнасьць