цеста
дарвацца бы свіння да цеста. Гл. свіння.
пенкна як пшоннае цеста. Слон. п. Ухв. Пра дагледжаную, ладную, прывабную жанчыну. Federowski, 232.
прысляніцца да міскі як сляпы да цеста. Гл. сляпы.
разыйсціся як цеста ў дзяжы. Івац. Насмешл. Пра разгневанага, разнерваванага чалавека. ЗЗайкі.
узняцца як цеста на рошчыне. Валож. Пра чый-н. хуткі, інтэнсіўны рост. АВНЛ.
улезці як мыш у цеста. Гл. мыш.
уліпнуць як сляпы ў цеста. Гл. сляпы.
што цеста: як замясіў, так і вырасла. Арш. Пра выхаванне чалавека: якім выхавалі, такім і будзе. ВА.
як з цеста злепленый. Мсцісл. Ухв. Пра поўнага, сытага чалавека. Юрчанка, 185.
таўчыся як карова ў цесце. Гл. карова.
У месце як у цесце, не купіўшы - не з'есці. Прык. Пра неабходнасць купляць ежу ў горадзе ў адрозненне ад вёскі, дзе ежу вырошчваюць. Federowski, 185.

Паведаміць пра недакладнасьць