Створана на падставе:
Слоўнік пэдагогічных дысцыплін (праект). Менск: Інбелкульт, 1930.
Прадмова
Праект пэдагогічнай тэрміналёгіі выпускаецца ў сьвет, як і ўсе ранейшыя тэрміналёгічныя слоўнікі, з значэньнем праекту, які ў далейшым можа зьмяняцца, калі запатрабуе таго навуковы досьлед ці пэдагогічная практыка.
У склад пэдагогічных дысцыплін уваходзяць: тэорэтычная пэдагогіка, дыдактыка, мэтодыка, гісторыя пэдагогікі і школазнаўства. Матар’ял для пабудовы свае тэорыі пэдагогіка бярэ з іншых навуковых дысцыплін − фізыялёгіі чалавека, біёлёгіі, рэфлексалёгіі, лёгікі, псыхалёгіі, філёзофіі, соцыялёгіі, пэдалёгіі і інш. Дзеля гэтага ў тэрміналёгію пэдагогічных дысцыплін увайшлі таксама і некаторыя тэрміны з пералічаных навук, паколькі гэтыя тэрміны ўжываюцца як пэдагогічныя.
Пры складаньні гэтай тэрміналёгіі ў значнай меры была выкарыстана ўкраінская тэрміналёгія пэдагогічных дысцыплін − „Слоўник термінів педагогіки психолёгіі та шкïльного адмініструваня” П. Гарэцкага, − як для індэксу пэдагогічных тэрмінаў, так і для вытварэньня беларускага тэксту тэрміналёгіі.
Гэты выпуск выходзіць без нумарцыі тэрмінаў. Нумарацыя сама па сабе асаблівага практычнага значэньня ня мае, a тым часам пры выяўленьні памылак ці недаглядаў у гатовым, зрэдагаваным да друку праекце або пры друкарскім карэктаваньні – нумарацыя ў некаторых выпадках становіць вялікія труднасьці пры выпраўленьні тэксту, бо зьмена аднаго, двух слоў парушае ўсю нумарацыю. Гэтак сама беларускі паказьнік з адною спасылкаю на нумар расійскага ці іншага тэрміну зьяўляецца малапрактычным, бо кожны раз прыходзіцца зварачацца да асноўнага тэксту, a пры друкарскай памылцы ў нумары адшуканьне патрэбнага тэрмінў робіцца немагчымым.
У ранейшых тэрміналёгічных выпусках усе тэрміны падаваліся ў поўным напісаньні слова. У гэтым выпуску праведзена злучэньне і скарачэньне некаторых слоў, напрыклад: абстрагавa´ньне,-вa´ць (абстрагава´ньне, абстрагава´ць), маляўні´часьць,-ні´чы (маляўні´часьць, маляўні´чы) і г. д. Пры гэтым, у патрэбных выпадках скарачэньне далучанага слова робіцца з захаваньнем адмен y яго напісаньні ці ў націску, напрыклад: адасабля´ць,-со´біць (адасабляць, адасобіць), разьмярко´ўваць,-меркава´ць (разьмяркоўваць, разьмеркаваць) і г. д.
Ня лічачы тых слоў, што падаюцца ў скарачэньні гэты выпуск зьмяшчае ў сабе каля пяці тысяч тэрмінаў-слоў (4.924 словы).
Тэрміналёгічная Камісія,
28/ІІ-30 Менск.
Заўвага да слоўніка пэдагогічных дысцыплін.
Слоўнік пэдагогічных дысцыллін, датаваны 1930-м годам, фактычна складаўся ў 1928 і 1929 гадох. Натуральна, што ў ім не знайшлі належнага адлюстраваньня тыя процэсы, якія адбываліся ў савецкім школьным будаўніцтве за апошні час. У ім мы не знаходзім поўнага адбітку такіх актуальных галін сучаснага школазнаўства, як політэхнізацыя школы, соцыялістычныя мэтоды школьнай працы, новыя формы грамадзка карыснай працы школы, новыя формы вучнёўскага самакіраваньня, элемэнты комуністычнага выхаваньня, элементы сэксуальнага выхаваньня і г. д.
3 другога боку, слоўнік дапаўняўся, рэдагаваўся і зданы быў у друк тэрміналёгічнай камісіяй яшчэ нацдэмаўскага складу. Вось чаму ў гэтым слоўніку ёсьць рад недакладнасьцяй у перакладзе расійскіх тэрмінаў на беларускую мову. Інстытут Мовазнаўства БАН пры пераглядзе корэктуры заўважыў гэтыя недахопы, прычым лічыць неабходным унесьці наступныя зьмены ў слоўнік: < Тут ідзе спіс зменаў, збольшага накіраваны на русіфікацыю тэрмінаў. Мы ўсё ж прытрымліваемся "нацдэмаўскага" варыянту. Глядзіце сканы каб паглядзець прапанаваныя выпраўленні - slounik.org >