Створана на падставе:
Практычны беларускі вайсковы слоўнік. Менск: Выйсковая Камісія пры Інбелкульце, 1927. (часткова)
Прадмова
„Практычны Беларускі Вайсковы Слоўнік“ у дзьвёх часьцях: 1) Расійска-Беларускай, 2) Беларуска-Расійскай, зьяўляецца неабходным дапаможнікам у вайскова-політычнай вучобе ў беларускіх нацыянальных часьцях.
Патрэба ў такім спэцыяльным слоўніку тлумачыцца тым, што слоўнікі агульнага зьместу, якія маюцца для беларускай мовы, не даюць спэцыяльных вайсковых тэрмінаў.
У вайсковы слоўнік − увайшлі вузка спэцыяльныя вайсковыя тэрміны, дапасаваныя пераважна да стралковых часьцей, тэрміны патрэбныя для політычнага выхаваньня вайскоўцаў, а таксама і словы агульнага ўжываньня, патрэбныя ў жыцьці вайскоўцаў.
Слоўнік укладзены, згодна даручэньня Вайсковай Камісіі, яе членамі М. Байковым і А. Бараноўскім, на падставе матарыялаў, апрацаваных Вайсковай Камісіяй, выпускаў Беларускай Навуковай Тэрміналёгіі ў выданьні Інстытуту Беларускае Культуры і слоўнікаў: „Словарь белорусского наречия” І. Насовіча і „Практычны Расійска-Беларускі слоўнік” М Байкова і М. Гарэцкага.
Увесь укладзены слоўнікавы матарыял разгледжаны і зацьверджаны Вайсковай Камісіяй пры Інстытуце Беларускае Культуры.
У разглядзе слоўніка прымалі ўдзел наступныя асобы: Старшыня Вайсковай Камісіі П. Валасноў і члены камісіі М. Якубовіч, М. Байкоў, А. Бараноўскі, К. Атраховіч, Ч. Родзевіч і П. Дыла.
У выпрацаваньні і разглядзе вайсковай тэрміналёгіі, апрача вышэй адзначаных т. т., прымалі удзел Ж. Лаур, Я. Дыла, М. Арабей, Я. Луцэвіч (Янка Купала), Гуцько, Яз. Лёсік.
Зважаючы на навіну справы ўкладаньня Вайсковай тэрміналёгіі на беларускай мове, камісія дапушчае, што некаторыя тэрміны перакладзены ня зусім дакладна, а таму просіць т.т. Камандзіраў паасобных вайсковых злучэньняў, політычных працаўнікоў, настаўнікаў вайсковых школ і паасобных вайскоўцаў пасылаць свае крытычныя увагі на слоўнік у камісію.
Вайсковая Камісія пры Інстытуце Беларускае Культуры
Скарачэньні ужытыя ў слоўніку
Стр. − стрелковый
Арт. − артиллерийский
Стр.-арт. − стрелково-артиллерийский
В.-инж. − военно-инженерный
Ав. − авиационный
Мор. − морской
Хим. − химический
Св. − связь
Анат. − анатомический