Створана на падставе:
Тэхнічная тэрміналёгія. Менск: Інстытут мовазнаўства, 1932. (часткова)
Прадмова
Аб’яднаны сакавіцкі пленум ЦК і ЦКК КП(б)Б (1932 г.) у пастанове па пытаньню культурнага будаўніцтва даў дырэктыву „паскорыць выданьне Беларускай тэхнічнай тэрміналёгіі“ … У выкананьне гэтай пастановы Інстытут Мовазнаўства выпушчае пачатковы слоўнік Тэхнічнае тэрміналёгіі, які ахапляе сабою паравыя катлы, паравыя поршневыя машыны, паравыя турбіны і рухавікі ўнутранога згараньня.
Пры складаньні тэрміналёгічнага слоўніка для гэтага разьдзелу тэхнікі мелася на ўвазе даць суцэльную сыстэму работы паравых і газавых рухавікоў і ўсе тыя гідраўлічныя і электрычныя рухавікі і прылады, якія служаць або дапаможнымі мэханізмамі, або маюць блізкае прыстасаваньне пры пабудове ці рамонце машын.
Дзеля большае паўнаты і зручнасьці пры карыстаньні ў гэты выпуск Тэхнічнае тэрміналёгіі ўнесена наступнае:
1. Будаўнічыя матар’ялы.
2. Дэталі машын.
3. Будаваньне, рамонт машын.
4. Кіраваньне машынамі і дагляд іх.
5. Віды паліва і мазіва.
6. Мэханічныя, фізычныя, хэмічныя і рабочыя процэсы.
7. Струмантарыя.
Тэхніка − шырокая і разнастойная галіна, і, каб яе ахапіць у адным выпуску, для гэтага трэба многа часу і людзей. Між тым соцыялістычнае будаўніцтва, індустрыялізацыя краіны, існаваньне значнай колькасьці ніжэйшых і вышэйшых тэхнічных навучальных устаноў, выданьне значнай колькасьці перакладной і арыгінальнай тэхнічнай літаратуры на беларускай мове вымушае выпусьціць хутчэй гэты, хоць і няпоўны, слоўнік тэхнічнае тэрміналёгіі.
Распачынаючы першую спробу ў апрацоўцы Тэхнічнае тэрміналёгіі, Ін-т мовазнаўства можа сказаць, што ён не ўсьцярогся недакладнасьцяў у перадачы некаторых беларускіх тэрмінаў на адпаведныя расійскія назвы.
Але з цягам часу далейшай работай Ін-т Мовазнаўства пры дапамозе рабочых і тэхнічнага персаналу з фабрык і заводаў БССР, а таксама пралетарскага студэнцтва і шырокіх колаў савецкай грамадзкасьці, гэтую працу будзе ўдасканальваць і выпраўляць, тым больш, што за паасобнымі выпускамі тэрміналёгіі з розных адгаліненьняў тэхнікі будзе выданы агульны тэхнічны слоўнік.
Вялікую дапамогу ў апрацоўцы гэтага выпуску ўжо зрабілі рабочыя і тэхнічны пэрсанал прадпрыемстваў БССР, надаслаўшы адказы на нашую анкету. Трэба спадзявацца, што і ў далейшай тэрміналёгічнай рабоце мы сустрэнем належнае падтрыманьне ў зьбіраньні і надсыланыіі тэрміналёгічнага матар‘ялу з галіны тэхнікі.
Слоўнік тэхнічнае тэрміналёгіі ўкладзены навуковым працаўніком Ін-ту Мовазнаўства А. Гурло.
Канчатковая рэдакцыя зроблена П. Бузуком, Я. Мацюкевічам і П. Юргілевічам.
Інстытут мовазнаўства.