-
1
жываток (жывоток) м. Лытка.
У твоей жонкы жывоток на ногэ тоўстый. Горск Бяроз. -
2
жывец (жывэц) м. Прапушчаны па кіёчках ніта шнурок, да якога прывязваюцца петлі ніта.
Трэбо наніціць ніт на кійкі і завезаць жыўцом. Бобрыкі Петр. Нічальніцы надзяюцца на кіёчкі і закрапляюцца жыўцом. Жывец прывязваюць за адзін канец і за другі. Міратычы Кар. Завяжы ў нічальніцах жыўца, кап ні раскідаліся. Навасёлкі Свісл. На жывец навязваюцца кобылкі, а жывцэ прывязваюцца до двох пруткэв, вот вам і жывец. Азарычы Пін. -
3
жывіна ж. Жывёла.
Ідзе с поля жывіна. Навасёлкі Свісл. -
4
жыгадла
I н. Джала.
От пчала ўшпіліла жыгадла ў руку. Ністанішкі Смарг. У пчолкі ёсць жыгадла. Старае Сяло Зэльв.
II (жыгадло) н. Вастрыё.
У касе ступілосё жыгадло, трэбо пакляпаць. Навасёлкі Свісл. -
5
жыгала (жыгало, жагала) н. Джала.
Пчолка дала жагала. Укусіла і жагала аставіла. Барыскі Лаг. Пчолка ўкусіла і пакінула жыгало ў пальцы. Міратычы Кар. -
6
жыжа ж. дзіцяч. Агонь.
Ня руш, а то жыжа кусь, жыжа кусь! Моханава В.-Дзв. -
7
жыковіна (жыковына) ж. Пярсцёнак.
Купыла жыковыну і наложыла на палец. Жыковына бэз гочка. Горск Бяроз. -
8
жылка ж. Жменя цёртага лёну.
Як мы чэшэм шэрсценэй шчэткою, то лён накручываем на пальцы, гэта і е жылка. Азарычы Пін. -
9
жыпаць (жыпать) незак. Кракаць.
Качкі жыпають, есці хочуть. Бастынь Лун. -
10
жытніска (жытніско) н. Іржышча, астаткі сцяблоў.
Пайду жытніска касіць, там многа травы. Паляцкішкі Вор. Жыто пожалі, засталосо жытніско. Азарычы Пін. -
11
жычка ж. Чырвоная стужка.
Купіла красну жычку і заплела косу. Бастынь Лун.
На запыт знайшлося 11 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць