1 Калі Бог дасьць мужыку сыць, дык ён дагары лежучы сцыць. — Прастак пры вялікай выгадзе даходзіць да вялікага гультайства й разбэшчанасьці. 2 Калі жонкі стыдацца, дык дзяцей ня будзе. — Жартуюць з таго, хто далікатны і папускаецца сабе на ўбытак - стыдаецца доўг спаганяць.