1 Багатаму й чорт у кашу сера. — Калі багатаму шанцуе. 2 Бацька зваліўся з гары. - Чорт яго бяры: рукі ня ў срацы, было дзяржацца. — Калі дзеці зь непашанай ставяцца да бацькі. 3 Бацька ражном тварыць, ражном і мілуе. — Калі бацька ня рупіцца аб дзецях: не спраўляе дочкам убораў.