1 Бактэрыёды, асобая форма азотфіксуючых клубеньчыкавых бактэрый (рызобій), якую яны набываюць у клубеньчыках бабовых раслін. 2 Бактэрыяльна-хімічнае вышчалачванне, выцягванне хімічных элементаў з мінералаў, руд, канцэнтратаў і горных парод шляхам іх акіслення або растварэння мікраарганізмамі і прадуктамі іх метабалізму.… 3 Бактэрыяфаг, гл. фаг. 4 Банк генаў, набор генаў дадзенага арганізма, атрыманы ў складзе рэкамбінантных ДНК.