1 скрай, прыназ. з Р. Абл. Тое ж, што і скраю. Ляціць сарока ды скрай аблока, ўсё крача (Беларускія песні). Скрай дарогі - зялёнабокія хіляць долу алешынкі вецце… 2 скраю, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з скраю выражае прасторавыя адносіны: ужываецца з назвамі прадмета, месца, на краі якіх адбываецца або размяшчаецца…