 |
На ваш запыт знойдзены 22 артыкулы
-
белька, ж. Балотца сярод лесу. [Шаблоўскі]
-
беспрадонне, н., экспр. [Невымерная глыбіня]
Ня лесьця, дзеці, у беспрадоньня, а то патопіцеся (СЦБ) - Пух. [Шаблоўскі]
-
вярэцяга, ж. Балота прадаўгаватай формы сярод лесу.
Паміж барамі е такія вярэцягі, мажэш заехаць па шыю, па пояс, па калено, балото вяліка, а вярэцяга - міз лясоў (СПЗБ) - Ганц. [Шаблоўскі]
-
жыватока, ж. Грузкая нізіна, якая не перасыхае.
Жывотока, дзе цягне вода і не перасыхае, там грузко. З одное долінкі да ў другу жывотока процекае. // Там жывотока е, ее не перэедзеш (ТС) - Стол., Жытк.
Семантычна блізкія словы: жыла (разм.) 'багністае месца з падземнай крыніцай' (ТСБМ). [Шаблоўскі]
-
жымерва, ж. Багна, багністае месца.
Жымерва, вулезці не можно (ТС) - Жытк. [Шаблоўскі]
-
кацёл, м. Невялікая непраточная азярына, яма з вадой на лузе, акно на балоце. (ТС) - Стол., Жытк.
Семантычна блізкія словы: балаціна (разм.) 'невялікае балота, лагчына; балоцістае месца' (ТСБМ). [Шаблоўскі]
-
котлішча, н. Адкрытае бяздонне на балоце (ТС) - Стол., Жытк. [Шаблоўскі]
-
крактавінне, н. [Топкае месца на балоце, замуражэлае зверху.]
У крактавінні такая травазялёная, што ня ўгледзіш бяды, як ускочыш у прорву (Сл. Гродз.) - Дзятл. [Шаблоўскі]
-
крэкаць, ж. Глыбокае топкае месца ў балоце.
Крэкаць чорная, не высыхае летам, замярзае зімою. Як у крэкаць улезе конь, то не вылезе. Кінуліся ў тую крэкаць - там чатыры коні засело. У крэкаці вада, зямлі не відаць (СПЗБ) - Гарад. [Шаблоўскі]
-
купёла, ж. Балота сярод поля (НЛ) - Гарад. [Шаблоўскі]
-
лёхавіна, ж. Топкае балота.
На лёхавіне каровы вязнуць (Сл. Гродз.) - Гродз. [Шаблоўскі]
-
лужкавіна, ж. Нізіна ў лесе.
Вон тою лужкавіною буў дубнік (ТС) - Жытк. [Шаблоўскі]
-
луміна, ж. Балота без кустоў.
Луміна завецца як балота без кустоў, чыстая балота і вада (СПЗБ) - Глыб. [Шаблоўскі]
-
мерва, ж.; мярва, ж. [Гразкае месца]
Мерва - болото, не усыхае, можно утопіцца. Грузко место - мерва. // Така мерва, што не можно перэйці, грузно так (НЛ) - Лельч., (ТС) - Стол. [Шаблоўскі]
-
мервіць, незак. Рабіць гразь, засмечваць (ТС) - Жытк. [Шаблоўскі]
-
ніква, ж. Топкае балота, дрыгва.
Улез у топло, там ніква такая, шо не вулезеш // Такіе нікву булі, шо жэрдку садзі й садзі ў болото, а вона пошла й пошла (ТС) - Жытк. [Шаблоўскі]
-
рышт, м. Месца, дзе цячэ невялікая рэчка.
Цераз рышт не перайці: там топка (НС) - Бял. [Шаблоўскі]
-
смуга, ж. Багністая пратока.
Смуга - міжду болот, бежыт тудою вода, не перэйдэш, не перэедэш (НЛ) - Лельч. [Шаблоўскі]
-
струга, ж.
1. Грузкае балота.
Струга - то яма ў балоце, заплытая торфом, вулезці нельга. У стругу загнаў карову (НС) - Старадар.
2. Топкае месца, твань (НС) - Бял. [Шаблоўскі]
-
сычаўка, ж. Забалочанае поле.
На той сычаўцы нічога не расце (СПЗБ) - Барыс. [Шаблоўскі]
|
 |