-
1
кацёл, м. Невялікая непраточная азярына, яма з вадой на лузе, акно на балоце. (ТС) - Стол., Жытк.
Семантычна блізкія словы: балаціна (разм.) 'невялікае балота, лагчына; балоцістае месца' (ТСБМ). [Шаблоўскі] -
2
котлішча, н. Адкрытае бяздонне на балоце (ТС) - Стол., Жытк. [Шаблоўскі]
-
3
крактавінне, н. [Топкае месца на балоце, замуражэлае зверху.]
У крактавінні такая травазялёная, што ня ўгледзіш бяды, як ускочыш у прорву (Сл. Гродз.) - Дзятл. [Шаблоўскі] -
4
крэкаць, ж. Глыбокае топкае месца ў балоце.
Крэкаць чорная, не высыхае летам, замярзае зімою. Як у крэкаць улезе конь, то не вылезе. Кінуліся ў тую крэкаць - там чатыры коні засело. У крэкаці вада, зямлі не відаць (СПЗБ) - Гарад. [Шаблоўскі] -
5
купёла, ж. Балота сярод поля (НЛ) - Гарад. [Шаблоўскі]
На запыт знайшлося 5 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць