На запыт знайшлося 137 артыкулаў

  1. 41
    злашча — тым больш; асабліва [Гарэцкі]
  2. 42
    зніз — апранутыя адна на адну вопраткі [Гарэцкі]
  3. 43
    зюкаць — гаварыць [Гарэцкі]
  4. 44
    зямец — пчаляр [Гарэцкі]
  5. 45
    кабат — састаўная частка беларускага народнага жаночага касцюма ў выглядзе безрукаўкі (гарсэт) [Гарэцкі]
  6. 46
    кадак — тып фотаапарата [Гарэцкі]
  7. 47
    калавурка — вартоўня пры царкве [Гарэцкі]
  8. 48
    калюга — глыбокая каляіна, выбоіна [Гарэцкі]
  9. 49
    камлыжка — цвёрды камяк зямлі [Гарэцкі]
  10. 50
    квакуха — квактуха [Гарэцкі]
  11. 51
    красін — газа [Гарэцкі]
  12. 52
    крупеня — суп з ячнай крупы, панцаку [Гарэцкі]
  13. 53
    кукобіць — пялегаваць, песціць, мілаваць [Гарэцкі]
  14. 54
    кумірня — невялікая язычніцкая малельня з кумірамі (статуямі язычніцкага бога) [Гарэцкі]
  15. 55
    кунігас (летувіс.) — ксёндз [Гарэцкі]
  16. 56
    курчына — асобная жэрдка (паліца) у хаце пад столлю для гаспадарчых патрэб [Гарэцкі]
  17. 57
    кухан — невялікі салодкі коржык [Гарэцкі]
  18. 58
    кухлік — невялікі збаночак [Гарэцкі]
  19. 59
    лантух — страўнік [Гарэцкі]
  20. 60
    латаць — лотас, вадзяная расліна з жоўтай кветкай [Гарэцкі]

Паведаміць пра недакладнасьць