1 Пепламеры (фібрыі), ліпапратэідныя выступы суперкапсіду вірусаў, якія выконваюць рэцэпторную ці іншую функцыі. 2 Пеплас, 1) знешняя частка суперкапсіду вірусаў, якая складаецца з пепламераў; 2) часам ужываюць як сінонім суперкапсіду. 3 Перакапсід, гл. суперкапсід. 4 Пермісіўныя клеткі, успрымальныя да віруса клетак-гаспадароў, здольныя забяспечыць прадуктыўную інфекцыю вірусаў. 5 Персістэнцыя, нязвыкла працяглае знаходжанне віруса-паразіта ў арганізме гаспадара без клінічных праяўленняў. 6 Персістэнцыя вірусаў, працяглае вегетаванне або суіснаванне віруса ў арганізме прыроднага гаспадара ці ў штучнай сістэме для культывавання вірусаў. Праяўляецца ў латэнтнай,…