На запыт знайшлося 92 артыкулы

  1. 1
    рабаццё — рабацінне.
    Рабаццё пабіла твар, як яечка птушынае.
  2. 2
    рабой — ежа, ядоміна.
    А пры мне ёсць рабой, // Нап'ёмся гарэлачкі мы з табой.
  3. 3
    рагачом — паравернутае дагары нагамі.
    І ў хаці ўсё рагачом.
  4. 4
    рагі, рагілі — падцёкі, струменьчыкі.
    Вытрыся ты, па шчоках рагі цякуць. Абярнуў цэбар, рагілі так і пацяклі.
  5. 5
    рагяза — нязграбны, непаваротлівы.
    Стаіць такой рагязой - ні абыйсці, ні аб'ехаць.
  6. 6
    радабодзь — рэдка, абы-як тканае, вязанае.
    Не настольнік, а радабодзь нейкая.
  7. 7
    радак — рэдкая сетка.
    Большую рыбу радаком ловюць.
  8. 8
    радзіцца — пра збажыну.
    На хлябы ў нас ураджай радзіўся.
  9. 9
    разадрацца — разінуцца, расчыніцца.
    У яе ляпа разадралася ніжняя, як у сабакі, са страху.
  10. 10
    разам — раптоўна.
    Ну, разам кінула ўсё й паехала ў свет.
  11. 11
    разачка — боль, рэзі.
    Каб яе разачка рэзала, як я ейную капусту чапала.
  12. 12
    разбасячыцца — распусціцца.
    Так разбасячыўся на гэтай рабоці, што ад рук адбіўся.
  13. 13
    разбіць — расчыніць, развесці.
    Узяла разбіла рашчыну, спякла блінок.
  14. 14
    разбыдрэць, разбыстрэць — распусціцца, зрабіцца неслухам.
    Малы гладка разбыдрэў, спасу з ім німа. Аўгіннін малец так разбыстрэў, ілбом гузакі шукаіць.
  15. 15
    развалкі — сані.
    На сені ў развалках і ў мароз цёпла.
  16. 16
    развілак — скрыжаванне дарог.
    Ехалі разам, а на развілку развіталіся.
  17. 17
    развіцца — аслабнуць, анямець.
    Рука так развілася, што не магу лыжку трымаць.
  18. 18
    разводжаная, разваднячка — разведзеная.
    Гэта баба разводжаная, ён на разваднячцы жаніўся.
  19. 19
    развяцца — адысці (ад усохласці).
    Дождж спорны прашоў, развялася гэта бульба, адыйшла.
  20. 20
    разгіндзяй — марнатравец.
    Наш разгіндзяй збаёдаў усё, што мог.

Паведаміць пра недакладнасьць