Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Сапраўдныя яшчаркі (Lacertidae). Сямейства рэптылій, якое апісана раней за іншых прадстаўнікоў амаль 4-тысячнага падатрада яшчарак. Сапраўдным яшчаркам уласціва падоўжанае зграбнае тулава, добра акрэсленая шыя, развітыя пяціпальцыя канечнасці і адносна доўгі ломкі хвост, здольны да аўтатаміі і рэгенерацыі. Галава пакрыта буйнымі сіметрычнымі парнымі шчыткамі. Брушная луска або шчыткі адрозніваюцца формай і велічынёй ад спінных. Вочы маюць раздзельныя павекі. Зрэнка круглая, заўжды ёсць вушная ракавіна. Язык у пярэдняй частцы глыбока раздвоены, пакрыты папярочнымі складкамі або лускападобнымі сасочкамі. Зубы конусападобныя. Практычна ва ўсіх відаў сцегнавыя або пахвінныя поры. Сапраўдныя яшчаркі распаўсюджаны ў Эўразіі, Афрыцы. У Беларусі трапляюцца 2 прадстаўнікі роду яшчарак (Lacerta) - порсткая і жывародная яшчаркі.

Земнаводныя і паўзуны   Земнаводныя і паўзуны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008