Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Гарсэт (кабат), адзенне беларускіх жанчын у выглядзе безрукаўкі на падшэўцы; частка святочнага касцюма. Надзявалі паверх кашулі. Зашпільвалі спераду на гузікі, гаплікі, зашнуроўвалі. Шылі з даматканых і фабрычных тканін (сукна, танных гатункаў парчы, шоўку, аксаміту) чорнага, чырвонага, сіняга, блакітнага, фіялетавага колераў. Вядома некалькі відаў Г.: кароткія (да таліі), доўгія, прамыя, прыталеныя з адразной баскай у клінцы ці фальбоны. Г. вызначаецца яркім мастацкім афармленнем: нашыўкамі і аблямоўкамі з тасьмы, тканін, скуры, карункамі, вышыўкай, узорыстым натыканнем.

Архітэктура і мастацтва   Архітэктура і мастацтва
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008